Структура і функцыі райвыканкама
Функцыі і задачы Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта
Раённы выканаўчы камітэт ажыццяўляе кіраўніцтва эканомікай, рынкавымі рэформамі, знешнеэканамічнай дзейнасцю, прадпрыемствамі і арганізацыямі транспарту і сувязі, жыллёва-комунальнай гаспадаркай і энергетыкай, будаўнічым комплексам, сферай абслугоўвання, аховы здароўя, развіццём фізічнай культуры, спорту і турызму, сферамі адукацыі і культуры, сацыяльнай абароны і інфармавання насельніцтва.
Работа раённага выканаўчага камітэта вядзецца ў супрацоўніцтве з кіраўнікамі прадпрыемстваў і аб'яднанняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна, кіраўнікамі банкаў, грамадскімі арганізацыямі, партыямі, прафсаюзамі, сродкамі масавай інфармацыі, навучальнымі ўстановамі, творчымі саюзамі, праваахоўнымі органамі і дабрачыннымі арганізацыямі.
Райвыканкам з'яўляецца выканаўчым і распарадчым органам на тэрыторыі раёна і ажыццяўляе свае паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" і іншымі актамі заканадаўства.