Сухая расліннасць

МНС інфармуе
13.03.2024

Колькасць пажараў у вясновы пажаранебяспечны перыяд значна ўзрастае. Калі ў сярэднім за месяц рэгіструецца каля 70 пажараў, то ў красавіку іх колькасць перавышае 100. Асноўнымі аб'ектамі ў гэты перыяд з'яўляюцца надворныя (гаспадарчыя) пабудовы, дачы і садовыя дамы, на якія прыпадае больш за 60% пажараў.

Нярэдкія выпадкі, калі ў выніку неасцярожнасці пры развядзенні вогнішчаў, спальванні смецця, выжыганні або самастойным тушэнні сухой расліннасці грамадзяне атрымліваюць сур'ёзныя апёкі. У мінулым годзе пры такіх абставінах траўмавана 11 чалавек. У асобных выпадках неасцярожнасць прыводзіць і да больш цяжкіх наступстваў.

Так, 15 чэрвеня 2023 года сям'я (муж і жонка 1964 і 1963 г.н.) з г. Новаполацка знаходзілася на дачы ў д. Чарчыцы Шумілінскага раёна, наводзіла парадак на ўчастку, развялі вогнішча для спальвання смецця. Праз некаторы час убачылі, што гарэнне выйшла з-пад кантролю, загарэлася сухая расліннасць. Пачалі тушыць яе падручнымі сродкамі. Жанчына, страціўшы мужа з поля зроку, праз некаторы час выявіла яго, які ляжыць у гарэлай траве. Прабавала яму дапамагчы, збіла агонь, але да гэтага часу мужчына знаходзіўся без прыкметаў жыцця.

Выяснена, што сям'я характарызавалася станоўча, спіртныя напоі не ўжывала, не курыла. Загінулы працаваў дыспетчарам аварыйна-дыспетчерскай службы ЖРЭУ г. Новаполацка. Мужчына, які спрабаваў самастойна ліквідаваць загаранне, не ацаніў сваіх фізічных магчымасцяў, не ўлічыў пэўныя праблемы са здароўем (цукровы дыябет, прымаў інсулін, скардзіўся на болі ў сэрцы), якія ў некаторай ступені спрыялі яго гібелі пры тушэнні сухой расліннасці.

У выніку бясконтрольнасці дарослых пакутуюць непаўналетнія.

08 ліпеня 2023 года ў д. Торчылаво Аршанскага раёна траўмаваны непаўналетні 2014 года нараджэння. З абставінаў устаноўлена, што траўмаваны разам з мамай і сёстрамі знаходзіўся на дачы. Мама пакінула малодшую дачку ў цені каля пабудоў у аўтолюльцы і разам з старэйшымі дзецьмі спрабавала развесці вогнішча для прыгатавання шашлыкоў. У нейкі момант мама адышла да малодшай дачкі, старэйшыя дзеці засталіся каля вогнішча. У гэты час, паколькі вогнішча не разгаралася, дзіця прынесла з дому пластыкавую ёмістасць, паставіла яе каля вогнішча з адкрытай крышкай. У выніку адбылася ўспышка бензіну, на пацярпелым загарэлася адзенне (шорты) і ногі. Як вынік тэрмічныя апёкі левай верхняй канечнасці, тулава, ніжніх канечнасцяў (40% цела) і апёкавы шок I ступені.

31 ліпеня пры скачках праз вогнішча ў д. Тарасенкі Віцебскага раёна траўмавана непаўналетняя, 2009 года нараджэння. З абставінаў устаноўлена, што дзяўчынка, сумесна са сваімі малодшымі братамі, знаходзілася ў гасцях у бабулі. Непаўналетнія гулялі каля вогнішча (бабуля спальвала смецце) на прыдамовым участку. Дзяўчынка паспрабавала скочыць праз вогнішча, спатыкнулася і ўпала ў яго. Як вынік тэрмічныя апёкі полымем абедзвюх ніжніх канечнасцяў, абедзвюх перадплеччаў, на плошчы (23% цела), апёкавая хвароба: шок 1-2 ступені.

Глядзець усе