Своя Ігра. Пажарная
Нягледзячы на паважны ўзрост, бабулі і дзядулі актыўныя, прагулююцца па вуліцах і заглядаюць у бліжні лес за грыбамі. Гасцей прынялі ахвотна, азнаёміліся з станам аператыўнай абстаноўкі ў раёне, асноўнымі прычынамі пажараў. А далей усе дружна ўключыліся ў Сваю гульню, але на гэты раз пажарную. Ім трэба было ўспомніць казкі на адпаведную тэматыку, праверыць сябе ў медыцынскай падрыхтоўцы, веданні атрыбутаў пажарнай тэхнікі і амуніцыі, разгадваць рэбусы. Іграючы і даючы правільныя адказы, ўдзельнікі атрымлівалі назапашвальныя балы, а па выніках гульні самыя актыўныя, якія набралі найбольшую колькасць балаў, атрымалі тэматычныя падарункі.
Вось так у ходзе сумеснай працы абмеркавалі першачарговыя дзеянні пры загаранні, нюансы прымянення агнетушыцеля, правілы наведвання лясоў, успомнілі пра небяспеку курэння ў жыллі, парадак выкліку экстраных службаў.