Тонкі лёд можа быць небяспечным

МНС інфармуе
22.01.2025

Лёд яшчэ не ў поўнай меры скаваў азёры і рэкі, а многія людзі ўжо выходзяць на яго. Важна памятаць, што для бяспечнага знаходжання на лёдзе яго таўшчыня павінна быць не менш за 7 сантыметраў. Таксама важна памятаць шэраг іншых правілаў бяспечнага паводзінаў:

- без патрэбы не выходзь на лёд;
- перад выходам на лёд упэўніся ў яго трываласці;
- калі трэба перайсці водоем, старайся рабіць гэта толькі пры добрай бачнасці;
- не хадзі па лёдзе ўздоўж берагавой лініі, у месцах ўпадзення ручаёў і рэк, скаплення снегу, каля сцёкаў заводаў і ферм, зараснікаў камыша і кустоў;
- ідзі асцярожна;
- не адрываючы падошвы ад лёду, правярай перад сабой лёд палачкай;
- не выходзь на лёд у туман, снегапад або дождж.

Калі праваліўся пад лёд:

- не панікуй;
- звай на дапамогу;
- старайся не пагружацца ў ваду з галавой;
- выбірайся ў бок падзення;
- расцягні рукі і напаўзай на лёд грудзьмі;
- закінь на лёд нагу і адкатіся ад палыні;
- выбраўшыся з вады, не спяшайся ўставаць, каб не праваліцца зноў – поўзці да берага па сваіх слядах.

А цяпер прапануем праверыць свае веды і прайсці тэст. Побач з правільнымі адказамі пастаўце  ü (можа быць некалькі правільных адказаў)

1. Якія дзеянні на лёдзе неверныя?
¨    свярліць мноства лунак побач адна з адной
¨    збірацца на лёдзе вялікімі групамі
¨    правяраць трываласць лёду ўдаром нагі
¨    правяраць трываласць лёду, акуратна наступаючы на яго

2. Што з пералічанага можа стаць выратавальным сродкам?
¨      палачка
¨      дошка
¨      выратавальны жилет
¨      вяроўка

3. Якага колеру ненадзейны лёд?
¨      брудны
¨      зялёны
¨      буро-сіры
¨      сіні
¨      белы

4. Якая таўшчыня лёду лічыцца адносна бяспечнай?
¨      не менш за 3 см
¨      не менш за 5 см
¨      не менш за 7 см
¨      не менш за 30 см

Правільныя адказы:

1) 1,2,3;      2)1,2,3,4;     3)1,3,5;     4)3.

Глядзець усе