«Тонкий лёд» на Браславских озёрах

«Тонкі лёд» на Браслаўскіх азёрах

МНС інфармуе
31.12.2025

З 3 па 10 студзеня 2026 года ў Браславскім раёне пройдзе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Тонкі лёд», накіраванае на папярэджанне гібелі людзей на водных акваторыях у зімовы перыяд. У гэтыя дні ратавальнікі, сумесна з прадстаўнікамі ОСВОД і супрацоўнікамі ўнутраных спраў, правядуць прафілактычныя рэйды па вадаёмах.

Мэта дадзенага мерапрыемства – нагадаць грамадзянам пра правілы бяспекі на лёдзе. Акрамя гэтага, у рамках акцыі запланаваны выступленні ў працоўных калектывах і адукацыйных установах.

Супрацоўнікі МНС заклікаюць усіх жыхароў раёна быць уважлівымі і асцярожнымі пры знаходжанні на вадаёмах у зімовы перыяд.

Спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Тонкі лёд» накіравана на захаванне жыцця і здароўя грамадзян. Берэгіце сябе і сваіх блізкіх, выконваючы правілы бяспекі!

Глядзець усе