«У стыхіі няма сэрца»: новы брэнд-пакет ад МНС
– Вы чуеце, як б'ецца сэрца дзіцяці, якое трапіла ў бяду?
– Сэрца маці, што сціскаецца ад болю?
– Ці сэрца ратавальніка?
– А ці ёсць у стыхіі сэрца?
– Няма! У стыхіі няма сэрца!
Дзіцячы траўматызм застаецца важнай сацыяльнай праблемай. Дзеці вельмі дапытлівыя, спрабуюць актыўна пазнаваць навакольны свет. Але пры гэтым жыццёвых навыкаў у іх яшчэ мала, і яны не заўсёды ўмеюць ацаніць небяспеку сітуацыі. Часцяком вырашальным фактарам у ўзнікненні надзвычайных здарэнняў з дзецьмі з'яўляецца адсутнасць кантролю з боку дарослых. Каб яшчэ раз звярнуць увагу бацькоў на існуючую сацыяльную праблему, работнікі Навукова-даследчага інстытута пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый МНС Беларусі распрацавалі брэнд-пакет «У стыхіі няма сэрца».
Аказаць уплыў на фармаванне адказнага стаўлення бацькоў да бяспекі дзяцей, прыцягнуць увагу да праблемы дзіцячай гібелі на пажарах і вадаёмах – галоўная мэта маштабнага праекта, тэматычныя білборды каторага размесцяцца ў аколіцах населеных пунктаў па ўсёй краіне ўжо гэтым летам у жніўні.
Многія бацькі недаацэньваюць або нават ігнаруюць рызыкі мноства патэнцыйна небяспечных сітуацый. У такім выпадку, каб дакладна дасягнуць самых абыякавых, работнікі МНС дзейнічаюць нестандартна, выкарыстоўваючы максімальна прамую і яркую камунікацыю. Пры гэтым візуальная камунікацыя не адштурхвае, а наадварот, прабіваючы сцену абыякавасці бацькоў, прымушае задумацца пра бяспеку сваіх дзяцей!
Разам з тым ключавая ідэя паказаць праз зразумелыя для ўсіх сімвалы – дзіцячую цацку і сэрца, якія небяспекі чакаюць дзяцей пад уладай стыхіі, калі бацькі пакідаюць іх без нагляду, захоплівае і выклікае непадробны інтарэс у мэтавай аўдыторыі. У распрацаванай візуальнай камунікацыі ролю дзіцяці бярэ на сябе «плюшавы мішка», а сімвал жыцця ўвасабляе «сэрца». Моцныя і надзейныя рукі ратавальніка сімвалізуюць выратаванне дзіцячага жыцця, папярэджваючы бацькоў пра беспечныя памылкі ў будучыні.
Як вядома, любая стыхія не можа праяўляць спачуванне да чалавека, бо ў яе няма сэрца. Менавіта гэты сэнсавы пасыл хаваецца ў ёмкім слогане: «У СТЫХІІ НЯМА СЭРЦА». Гэта фраза ў поўнай меры паказвае магчымыя наступствы безадказнага стаўлення да бяспекі дзяцей.
Такім чынам, ратавальнікі хочуць дасягнуць кожнага бацькі – заклікаць не пакідаць дзяцей без нагляду, быць побач з дзіцем, каб папярэдзіць магчымую трагедыю і навучыць яго правілам бяспекі.
Не заставайцеся ўбаку і вы: далучайцеся да ратавальнікаў і забяспечце бяспечнае дзяцінства сваім дзецям!
Глядзець усе