УКЛОНЕННЕ АД ПРИЗЫВУ КАРАЕЦЦА ЗА ЗАКОНАМ

Навіны пракуратуры
26.10.2017

Артыкул 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гаворыць, што абарона Рэспублікі Беларусь – абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Парадак праходжання ваеннай службы, падставы і ўмовы вызвалення ад ваеннай службы або яе альтэрнатыўнай замены вызначаюцца законам.

Уклоненне ад праходжання ваеннай службы караецца па законе.

Крымінальным Кодэксам Рэспублікі Беларусь за уклоненне ад мерапрыемстваў прызыва на ваенную службу прадугледжана адказнасць па арт. 435. Згодна з санкцыямі часткі першай гэтага артыкула уклонисту могуць пагражаць пакаранні ў выглядзе штрафу, арышту, абмежавання свабоды, а таксама пазбаўлення свабоды на тэрмін да двух гадоў. Частка другая арт. 435 КК Рэспублікі Беларусь (уклоненне ад мерапрыемстваў прызыва на ваенную службу, здзейсненае шляхам умышленнага прычынення сабе целесных пашкоджанняў, сімуляцыі захворвання, падлогу дакументаў або іншага абману) прадугледжвае пакаранні ў выглядзе абмежавання свабоды або пазбаўлення свабоды на тэрмін да пяці гадоў.

Злачынствы, прадугледжаныя арт. 435 КК Рэспублікі Беларусь, часта здзяйсняюцца жыхарамі Браслаўскага раёна.

Так, у сакавіку 2017 года па ч. 1 арт. 435 КК Рэспублікі Беларусь асуджаны жыхар г. Браслав К., які неаднаразова на працягу прызыўной кампаніі уклоніўся ад яўкі па павестцы ў ваенны камісарыят і адмаўляўся праходзіць медыцынскую камісію.

Прыговорам суда К. прызнаны вінаватым у уклоненні ад мерапрыемстваў прызыва на ваенную службу, і на падставе ч. 1 арт. 435 КК Рэспублікі Беларусь яму прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 100 базавых велічынь.

Глядзець усе