УО "Полоцкий государственный химико-технологический колледж" приглашает выпускников школ на учебу

УА "Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж" запрашае выпускнікоў школ на навучанне.

МНС інфармуе
27.01.2023

Установа адукацыі
«Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж»
запрашае на дзённае аддзяленне на бюджэтнай аснове

юнакоў ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў на падрыхтоўку па спецыяльнасці
2-94 01 01 «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый»
Тэрмін навучання на аснове агульнай сярэдняй адукацыі 2 гады 7 месяцаў
І стабільнае размеркаванне на службу без абавязковай службы ў Узброеных Сілах

У конкурсе на атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі па спецыяльнасці «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый» маюць права ўдзельнічаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі прафесійны адбор у парадку, устаноўленым заканадаўствам (п. 5 Правілаў прыёму ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы ў рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.02.2008 № 70). 

Для камплектавання асабовай справы абітурыент павінен звярнуцца ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях (РОЧС) па месцы жыхарства (студзень-сакавік 2023 года), прайсці прафесійны адбор, які прадугледжвае:

  • медыцынскае асведчанне ваенна-лікарскай камісіяй органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь аб прыдатнасці абітурыента для працы ў органах МНС;
  • вывучэнне маральных і дзелавых якасцяў абітурыента;
  • правядзенне спецыяльнай праверкі.

Адрас: 211 400, г. Полацк, пр. Фр. Скарыны, 20 (1к), Вільнюсскае шаша, 8(2к) Вільнюсскае шаша, 10 (3к)
Тэл.: (0214) 46 37 14 (прымачная дырэктара), (0214) 46 44 07 (прымачная камісія).
Факс: (0214) 46 20 91
Web-сайт:www.gptk.vitebsk.by
E-mail:himtechkol@mail.ru  

Глядзець усе