Урок «Памяці»

Навіны пракуратуры
21.03.2025

20 сакавіка намеснік пракурора раёна Ісакава Е.С. прыняла ўдзел у ўроку «Памяці», прысвечаным трагедыі ў д.Хатынь, дзе выступіла перад вучнямі 5-9 класаў УА «Браслаўская гімназія», па пытанні генацыду беларускага народа.

Ісакава Е.С. у сваім выступленні падрабязна спынілася на правядзенні каратэльных аперацый «Фрыц» і «Нюрнберг» на Браслаўшчыне, у ходзе якіх былі цалкам знішчаны і не адноўлены ў цяперашні час вёскі Лабецкія і Репаўшчына. Таксама намеснік пракурора раёна расказала пра месцы масавага знішчэння грамадзян у раёне, прывяла ўрыўкі з пратаколаў допыту паліцаяў Браслаўскай паліцыі, якія ўдзельнічалі ў расстрэле вязняў Браслаўскага гета, а таксама расказала пра вынікі расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

«Атрыманні ў ходзе расследавання крымінальнай справы доказы дазваляюць сцвярджаць, што маштабы трагедыі беларускага народа значна большыя, чым меркавалася раней. Асаблівае значэнне вынікі расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа набываюць у пераддверы 80-годдзя Вялікай Перамогі» - адзначыла ў сваім выступленні намеснік пракурора раёна Ісакава Е.С.

Глядзець усе