У Браславе гарэў аўтамабіль.

МНС інфармуе
26.10.2022
Узгаранне аўтамабіля - адна з самых небяспечных сітуацый. Матэрыялы, з якіх зроблены сучасныя легкавыя і грузавыя аўтамабілі, слаба супрацьстаяць агню, і аўто можа цалкам згарэць за некалькі хвілін. Падобная сітуацыя адбылася і ў Браславскім раёне.

Уначы, 24.10.2022 г. у ЦОУ Браславскага МНС паступіла паведамленне аб задымленні грузавога аўтамабіля ў в. Муражы Браславскага раёна.

Па прыбыцці да месца выкліку ратавальнікі назіралі задымленне кабіны грузавога аўтамабіля. Аднак пажар быў ліквідаваны насельніцтвам да прыбыцця падраздзяленняў МНС.

Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, што падкрэслівае пастаянную неабходнасць кантролю за станам Вашага транспартнага сродку!

Глядзець усе