У Браслаўскім раёне пенсіянер атрымаў апёкі, вырашыўшы «прыбрацца» на ўчастку з дапамогай агню.
Пастаянная праблема ратавальнікаў – выжыганне сухой расліннасці. Гэты метад навядзення парадку на зямлі больш папулярны вясной пасля сходу снегу, але і летам знаходзяцца аматары «павыжыгваць».
У адзін з суботніх вечароў у Браслаўскі МНС паступіла паведамленне аб узгаранні травы ў Козянах. Пажылы мясцовы жыхар вырашыў прыбрацца з дапамогай агню, але, як гэта часта бывае, страціў кантроль над стыхіяй. Пры спробе самастойна патушыць пажар мужчына атрымаў апёкі і быў шпіталізаваны.
– Зноў жа, несаблюдэнне правілаў і патрабаванняў пажарнай бяспекі прывяло да такога сумнага выніку, – удакладняе В. Сорокін. – Закономернасць у тым, што дарослыя або пажылыя людзі наўмысна спальваюць сухую траву і смецце, забываючы, што ад невялікага кастра могуць загарэцца будынкі, надворныя пабудовы, індывідуальны транспарт. МНС нагадвае, што на прыдамовай тэрыторыі, зямельных участках, прадастаўленых для вядзення калектыўнага садоўніцтва або дачнага будаўніцтва, не дапускаецца выжыганне сухой расліннасці на корню. Разводзіць кастры трэба пры ўмове забеспячэння бесперапыннага кантролю за працэсам гарэння і тлення. Спадзяюся, што папярэджанні ратавальнікаў застануцца невостребаванымі і ваша бяспека будзе забяспечана на самым высокім узроўні.
Глядзець усе