У Браслаўскім раёне першым укосам ужо ўбрана больш за 60 % плошчаў з травастоем
Першы ўкос на Браслаўшчыне ўпэўнена перасягнуў адзнаку ў 60 %: у раёне ўбрана трава з больш чым 6 тысяч гектараў з запланаваных дзесяці.
Па стане на 7 ліпеня нашы аграрыі працягваюць нарыхтоўваць сена, сянаж, а таксама зялёную масу для бягучага ўтрымання жывёлы.
Сухіх кармоў у цэлым па раёне ўжо назапашана звыш 1,5 тысячы тон, што складае амаль 82 % ад даведзеных лічбаў. Варта адзначыць, што СВК «Маяк Браслаўскі» і ААТ «Браслаўскі райаграсэрвіс» заданне перавыканалі – на 40 і 36 % адпаведна. У лідарах па абсалютнай масе застаюцца «АГРАВІДЗЫ» з дасягнутым бягучым паказчыкам у 470 тон.
Што тычыцца сенажу, то яго нашы гаспадаркі заклалі больш за 30 тысяч тон, або 70 %. Усталяванай планкі тут пакуль што дасягнула толькі КУСП "Браслаўскі" (110 %). Набліжаецца да фінішу і "райаграсэрвіс" (94 %). Астатнім яшчэ працаваць. Найбольшы ж абсалютны аб'ём сакавітых кармоў на сённяшні дзень нарыхтаваў «Маяк» – звыш 10 тысяч тон з даведзеных 12.
Разам з тым работы на палях раёна працягваюцца. Лічбы ў аператыўнай зводцы істотна мяняюцца кожны дзень. Па тэмпах корманарыхтоўчай кампаніі, дарэчы, мы зараз займаем сярэднія радкі ў своеасаблівай абласной «турнірнай табліцы». Наперадзе яшчэ другі ўкос, а таксама закладка сіласу.
Газета "Браслаўская звязда"
https://www.braslav-star.by/2026/07/08/в-браславском-районе-первым-укосом-уж/