В очередной раз о безопасности!

У чарговы раз пра бяспеку!

МНС інфармуе
11.08.2022
З мэтай папярэджання пажараў, іншых надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх у аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджанага пражывання дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна» прайшло мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы».


У рамках акцыі ратавальнікі правялі конкурсы «Рынг бяспекі» і «Сакрэт бяспекі». Двум камандам удзельнікаў прапанавалася знайсці ў доме парушэнні, якія могуць спрычыніць трагедыю, навучыцца карыстацца агнетушыцелем, паспрабаваць сябе ў ролі ратавальніка, апрануўшыся ў баявую адзежу, а таксама прайсці тэст па бяспецы, пазнаёміцца з мабільным прыкладаннем «МНС Беларусі: дапамога побач», а таксама атрымаць кансультацыю па эксплуатацыі аўтаномнага пажарнага сігналізатара, вывучыць знакі пажарнай бяспекі.


Таксама ратавальнікі нагадаўшы дзеянні ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, акцэнтавалі ўвагу на неабходнасці прывядзення печнага ацяплення і электраабсталявання ў належны стан.


– У мяне з печным ацяпленнем заўсёды парадак, - кажа адзін з пастаяльцаў, - пастаянна чытаю раённую газету і ў курсе надзвычайных сітуацый, вінаю якіх з'яўляецца неспраўнасць печаў!


– Заўсёды з задавальненнем Вас чакаем, – расказвае работнік установы. Як правіла, знаёміцца з чымсьці новым, будь то правілы бяспекі, або нешта іншае заўсёды цікавіць у гульнявой форме. Сёння ўсе ўдзельнікі мерапрыемства цудоўна правялі час і атрымалі мора пазітыўных эмоцый!

Глядзець усе