Увага! У Віцебскай вобласці пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння!

МНС інфармуе
12.03.2025
13 сакавіка 2025 года з 11 да 18 гадзін у Віцебскай вобласці пройдзе плановая тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва. Будуць уключаны электрасірэны, перадавацца паведамленні па радыё. Гэта неабходна для таго, каб упэўніцца ў тэхнічнай працаздольнасці і надзейнасці сістэмы ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый або стыхійных бедстваў. Жыхароў і гасцей рэгіёна просім з разуменнем аднесціся да праводзімай праверкі, захоўваць спакой і грамадскі парадак.

МНС нагадвае аб правілах паводзінаў пры ўключэнні электрасірэн, што азначае падачу папераджальнага сігналу «Увага ўсім». Па гэтым сігнале неабходна ўключыць радыёпрыёмнікі і тэлевізійныя прыёмнікі для праслухоўвання экстранага паведамлення. Глядзець усе