Выяздныя судовыя пасяджэнні – адна з формаў прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў.
Пракурор Браслаўскага раёна звярнуўся ў суд з заявай аб абмежаванні дзеяздольнасці мясцовага жыхара раёна ў частцы здзяйснення здзелак (за выключэннем дробных бытавых здзелак), а таксама атрымання заработнай платы і іншых даходаў і распараджэннямі імі без згоды апекуна.
Судовае разбирательства праведзена ў адкрытым выяздным пасяджэнні ў памяшканні Слабадакоўскага сельскага выканаўчага камітэта, на якое былі запрошаны асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.
Згодна з матэрыяламі справы мужчына сістэматычна злоўжываў спіртнымі напоямі, на набыццё якіх траціў значную частку заработнай платы, удзелу ў аплаце камунальных паслуг, набыцці прадуктаў харчавання не прымаў. На працягу года неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за адміністрацыйныя правапарушэнні, здзейсненыя ў стане алкагольнага ап'янення.
У судовым пасяджэнні К. сам прызнаў, што злоўжывае спіртнымі напоямі, тым самым сваім паводзінамі ставіць сям'ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча.
У адпаведнасці са ст.30 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, грамадзянін, які ў выніку злоўжывання спіртнымі напоямі, наркатычнымі сродкамі або псіхатропнымі рэчывамі ставіць сваю сям'ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча, можа быць абмежаваны ў дзеяздольнасці судом у парадку, устаноўленым грамадзянскім працэсуальным заканадаўствам. Над ім устанаўліваецца апека. Такі грамадзянін мае права самастойна здзяйсняць дробныя бытавыя здзелкі. Здзяйсняць іншыя здзелкі, а таксама атрымліваць заработак, пенсію і іншыя даходы і распараджвацца імі ён можа толькі з згоды апекуна.
Выслухаўшы юрыдычна зацікаўленых у выніку справы асоб, дапытваючы сведкаў, даследуючы пісьмовыя доказы па справе, выслухаўшы заключэнне прадстаўніка органаў апекі і апекунства, меркаванне пракурора суд прыйшоў да высновы аб тым, што К. неабходна прызнаць абмежавана дзеяздольным, забараніўшы яму без згоды апекуна здзяйсняць здзелкі, а таксама атрымліваць заработак, пенсію і іншыя даходы.
Рашэнне суда абскарджана і аспрэчана не было, уступіла ў законную сілу.
Старшы памочнік пракурора
Браслаўскага раёна Е.С.Ісакова