Выяўлены парушэнні заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй
Пракуратура Браслаўскага раёна ў красавіку бягучага года правяла аналіз выканання ўстановай аховы здароўя «Браслаўская цэнтральная раённая бальніца» заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй.
Артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2015 №305-З «Аб барацьбе з карупцыяй» (далей – Закон) прадугледжана, што барацьба з карупцыяй ажыццяўляецца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі шляхам комплекснага прымянення планавання і каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па барацьбе з карупцыяй, а таксама ўстанаўлення абмежаванняў і спецыяльных патрабаванняў, накіраваных на забеспячэнне фінансавага кантролю ў адносінах да дзяржаўных службовых асоб і роўных ім асоб у мэтах прадухілення праяўленняў карупцыі і іх выяўлення.
Вынікі праведзенага аналізу паказалі, што кіраўніцтвам УЗ «Браслаўская ЦРБ» прымаюцца пэўныя меры, накіраваныя на супрацьдзеянне карупцыйным праяўленням, аднак праведзеная работа ў гэтым напрамку не ў поўнай меры адпавядае прад'яўляемым патрабаванням заканадаўства.
Так, выяўлены асобныя парушэнні заканадаўства ў дзейнасці камісіі па супрацьдзеянні карупцыйным правапарушэнням, якая, у значнай меры, ажыццяўляе свае функцыі фармальна.
Неналежным чынам у ўстанове арганізавана работа па афармленні пісьмовых абавязацельстваў дзяржаўных службовых асоб аб выкананні антыкарупцыйных абмежаванняў.
Даследаваннем практыкі адбору ў аналізуемай катэгорыі асоб пісьмовых абавязацельстваў устаноўлена, што іх змест не персаналізаваны, складзены яны без уліку службовага становішча, што, у сваю чаргу, можа ўвесці ў зман адносна аб'ёму абмежаванняў, якія распаўсюджваюцца непасрэдна на канкрэтную асобу.
У выніку аналізу таксама ўстаноўлены асобныя парушэнні заканадаўства аб закупках, дапушчаныя УЗ «Браслаўская ЦРБ».
Так, парушэнні патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных закупках тавараў, работ (паслуг)» выяўлены пры фармаванні дзяржаўнага плана закупак на чарговы фінансавы год, ажыццяўленні асобных працэдур закупак, а таксама адлюстраванні звестак аб іх выніках.
Па выніках праведзенага аналізу галоўнаму ўрачу УЗ «Браслаўская ЦРБ» ўнесена прадстаўленне, патрабавана прыняць арганізацыйна-практычныя меры да ліквідацыі выяўленых парушэнняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, аб закупках тавараў, прычын і ўмоў, якія ім спрыялі, забяспечыць неукоснительное выкананне работнікамі УЗ «Браслаўская ЦРБ» патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства, таксама пастаўлена пытанне аб прыцягненні вінаватаў службовых асоб да дысцыплінарай адказнасці.
Заступнік пракурора Браслаўскага раёна С.П. Гарбус
Глядзець усе