Закон павінен выконвацца ва ўсіх сферах.

Навіны пракуратуры
03.10.2017

Абагульненне статыстычнай інфармацыі сведчыць пра тое, што ў Браслаўскім раёне ў першым паўгоддзі 2017 года зарэгістравана 79 злачынстваў (11,2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года). Адзначаны рост злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку (у асноўным крадзяжы), цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, учыненых у грамадскіх месцах, раней судзімымі асобамі, у стане алкагольнага ап’янення. Разам з тым не было зарэгістравана ўгонаў, падлеткавай злачыннасці, хуліганстваў, замахаў на забойства, згвалтаванняў з замахамі, вымагальніцтваў, разбояў, махлярстваў. Узровень злачыннасці з разліку на 10 тысяч жыхароў у раёне склаў 30,5 пры сярэднеабласным паказчыку 44,9 і застаецца адным з самых нізкіх на Віцебшчыне.

Найбольшая колькасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку зарэгістравана ў Браславе, Відзаўскім і Слабодкаўскім сельсаветах. Зніжэнне адзначана на тэрыторыі Мяжанскага сельсавета. Найгоршая раскрывальнасць — у райцэнтры і Відзаўскім с/с.

Праведзеныя пракуратурай праверкі сведчаць пра непрыняцце мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўсіх неабходных мер, накіраваных на прафілактыку правапарушэнняў і п’янства, гвалту ў сям’і, цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

Рэйды на прадмет захавання арганізацыямі аграпрамысловага комплексу раёна Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 выявілі факты допуску на лінію транспартных сродкаў з тэхнічнымі няспраўнасцямі, якія пагражаюць бяспецы дарожнага руху, без праходжання дзяржтэхагляду. У шэрагу арганізацый выяўлены парушэнні ў сферы аховы працы.

Неспрыяльная сітуацыя складваецца з пажарнай бяспекай: за мінулы перыяд года адзначаны рост колькасці пажараў з 3 да 13, у якіх загінулі 2 чалавекі, у той час як за аналагічны перыяд 2016 года гібелі людзей на пажарах у Браслаўскім раёне не было. Устаноўлена, што меры, якія прымаюцца ў гэтым напрамку з боку РАНС, недастатковыя. Па-ранейшаму фіксуюцца выпадкі парушэння заканадаўства аб пажарнай бяспецы.

Значная ўвага пракуратура надае барацьбе з карупцыяй і абароне эканамічнай бяспекі дзяржавы. За мінулы перыяд 2017 года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 3 злачынствы карупцыйнай накіраванасці, адна крымінальная справа дадзенай катэгорыі разгледжана ў судзе.

Акрамя таго, вядзецца пастаянны кантроль за выкананнем заканадаўства аб зваротах грамадзян, дзейнасцю студэнцкіх атрадаў, прафілактыкай сямейнай непаспяховасці і няшчасных выпадкаў з дзецьмі.

Пракурор Браслаўскага раёна
саветнік юстыцыі
Ю.С. Кезік

Глядзець усе