«Залатая» рыбка

Навіны пракуратуры
21.02.2025

Буквальна залатой стала для аднаго з жыхароў Браслаўскага раёна рыба, вылавленая ім незаконным шляхам. Жаданне атрымаць карысць ад дараў прыроды абярнулася для рыбака масай праблем. У прыватнасці, мужчына апынуўся на лаве абвінавачаных.

Так, летам 2024 года абвінавачаны ўзяў на беразе належную яму драўляную лодку і паплыў па водоему з мэтай падняцця раней усталяваных рыбацкіх сетак. Мужчына здабыў пяць рыбацкіх сетак з рыбай, якую паклаў у мяшкі, што знаходзіліся ў лодцы. Пасля гэтага абвінавачаны накіраваўся да берага з уловам. Аднак, на працягу ўсяго гэтага часу, супрацоўнікі інспекцыі аховы прыроды назіралі за здабычай абвінавачанага (незаконнай здабычай рыбы).

Пры аглядзе лодкі былі канфіскаваны сеткі і злавлены ўлов (усё 55 асобін). У выніку незаконнай здабычы рыбы абвінавачаным, навакольнаму асяроддзю быў нанесены ўрон, які склаў 208 базавых велічынь на суму 8 320 рублёў.

У судовым пасяджэнні абвінавачаны сваю віну ў здзяйсненні злачынства не прызнаў.

У сукупнасці з заключэннямі экспертыз, пратаколамі следчых дзеянняў, рэчавымі доказамі і іншымі пісьмовымі матэрыяламі справы, даследаванымі ў ходзе судовага следства, віна С. у здабычы рыбы з выкарыстаннем забароненых прылад (незаконная здабыча рыбы), што прывяло да прычынення шкоды ў буйным памеры, была даказана ў поўным аб'ёме.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Браслаўскага раёна вынес абвінаваўчы прысуд і на падставе ч.2 арт.281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў.

У адпаведнасці з ч.1 арт.78 КК прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі не падлягае выкананню, калі на працягу двухгадовага выпрабавальнага тэрміну абвінавачаны не здзейсніць новае злачынства і будзе выконваць накладзеныя на яго судом абавязкі.

Акрамя таго, суд прызначыў спагнаць з абвінавачанага ў даход дзяржавы 5 632 рублі 80 капеек – шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю.

Абвіначаны падняў апеляцыйную скаргу на прысуд суда Браслаўскага раёна, сцвярджаючы, што высновы суда, выкладзеныя ў прысудзе, не адпавядаюць фактычным абставінам крымінальнай справы. Апеляцыйным вызначэннем Віцебскага абласнога суда прысуд суда Браслаўскага раёна быў пакінуты без зменаў, а скарга абвінавачанага – без задавальнення.


Заместнік пракурора
Браслаўскага раёна    
Е.С. Ісакава

Глядзець усе