Опсаўскі сельскі выканаўчы камітэт
Адрас:
211998, Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, аграгарадок Опса, вул.Юбілейная, 1А
Электронны адрас: opsasovet@braslav-region.by
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт
Адрас: горад Браслаў, вуліца Савецкая, дом 119
Распарадак работы:
Кожны дзень з 08.00 да 13.00 – з 14.00 да 17.00
Абед: з 13.00 да 14.00
Выхадны: субота, нядзеля.
Тэлефон: 8(02153) 6 14 46
E-mail: ric@braslav-region.by
Распарадак работы Опсаўскага сельскага выканаўчага камітэта:
панядзелак–пятніца з 08.00 да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
выхадны: субота, нядзеля
Старшыня Опсаўскага сельскага выканаўчага камітэта
Даніліна Ала Уладзіміраўна
рабочы тэлефон – 8 (02153) 2 94 76, маб.тэл. 80295999507
Графік асабістага прыёму грамадзян:
кожная серада месяца з 8.00 да 13.00
(за выключэннем трэцяй серады месяца ).
трэцяя серада месяца з 15.00 да 20.00
На час адсутнасці старшыні асабісты прыём здзяйсняе кіраўнік справамі сельвыканкама
Папярэдняе кансультаванне і запіс на асабісты прыём да старшыні сельвыканкама здзяйсняе кіраўнік справамі сельвыканкама
Лях Людміла Рычардаўна (аг.Опса, вул.Юбілейная, 1А,
(тэл. 8 (02153)2 94 77, на час адсутнасці кіраўніка спраў папярэдняе кансультаванне і запіс на асабісты прыём грамадзян ажыццяўляе справавод сельвыканкама Гунчанка Анжэла Уладзіміраўна (аг.Опса, вул.Юбілейная, 1А, каб.3, тэл. 8(02153) 2 94 75
Прамыя тэлефонныя лініі з грамадзянамі і прадстаўнікамі юрыдычных асоб праводзіць старшыня сельскага выканаўчага камітэта
адзін раз у квартал па тэлефоне 8(02153)2 94 76
ГРАФІК
правядзення прамой тэлефоннай лініі ў Опсаўскім сельскім выканаўчым камітэце ў 4 квартале 2024 г.
Дата |
Час правядзення |
Месца правядзення |
№ тэлефона |
16.11.2024 |
9.00-12.00 |
аг.Опса вул.Юбілейная, 1А |
8(02153) 2 94 76 |
Тэлефон гарачай лініі Опсаўскага сельскага выканаўчага камітэта:
8 (02153) 2 94 77 працуе кожны дзень у рабочыя дні з 08.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00)
Кіраўнік спраў Опсаўскага сельскага выканаўчага камітэта
Лях Людміла Рычардаўна
Рабочы тэлефон 2 94 77
Рэжым работы з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00 (выконвае функцыі афармлення адміністрацыйных працэдур па заяўным прынцыпе «адно акно», ажыццяўляе папярэдняе кансультаванне грамадзян па дадзеным пытанні (падчас адсутнасці кіраўніка спраў дадзенныя функцыі выконвае справавод сельвыканкама Гунчанка Анжэла Уладзіміраўна)
Справавод Опсаўскага сельскага выканаўчага камітэта
Гунчанка Анжэла Уладзіміраўна
Рабочы тэлефон 2 94 75
Рэжым работы з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак с 13.00 да 14.00 (выконвае функцыі афармлення адміністрацыйных працэдур па заяўным прынцыпе «адно акно», вядзе воінскі ўлік прызыўнікоў і ваеннаабавязаных (падчас адсутнасці справавода дадзеныя функцыі выконвае кіраўнік спраў сельвыканкама Лях Людміла Рычардаўна)
Паважаныя заяўнікі!
ЗВЯРТАЕМ ВАШУ ЎВАГУ!
На падставе артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. N 300-З «Об обращениях граждан и юридических лиц» з 2 студзеня 2023 г. электронныя звароты падаюцца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (обращения.бел).
З правіламі падачы электронных зваротаў з дапамогай сістэмы можна азнаёміцца тут.
На тэрыторыі сельсавета ў 76 населеных пунктах на 01.01.2024 пражывае 2 275 чалавек. Аграгарадок Опса размешчаны на адлегласці 19 км ад горада Браслава. Сельсавет мяжуе з Відзаўскім, Далёкаўскім і Мяжанскім сельсаветамі Браслаўскага раёна. На тэрыторыі сельсавета размешчаны землі СВК «Маяк Браслаўскі» і ТАА «Бярэзіца». Таксама на тэрыторыі сельсавета ажыццяўляюць сваю дзейнасць дзяржаўныя ўстановы адукацыі: «Опсаўская сярэдняя школа», «Пагаўанскі дзіцячы сад»; Опсаўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, 3 фельдшарска-акушэрскія пункты, 2 бібліятэкі, Опсаўскі дасугава-літаратурны цэнтр, Пагашчанскі сельскі дом культуры, Опсаўскае лясніцтва ДПУ НП «Браслаўскія азёры», Опсаўская ветлячэбніца, 3 аддзялення паштовай сувязі, аддзяленне «АСБ Беларусбанк», аптэка 5 катэгорыі, 5 магазінаў, 2 комплексна-прыёмных пункта, селянска-фермерскія гаспадаркі «Едзішкі» і «МайФарм».
АЦАНІЦЬ РАБОТУ СЕЛЬВЫКАНКАМА можна на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг і адміністратыўных працэдур арганізацый Рэспублікі Беларусь
Функцыі і задачы сельскага выканаўчага камітэта:
арганізуе работу органаў тэррытарыяльнага грамадскага самакіравання;
забяспечвае добраўпарадкаванне і падтрыманне належнага санітарнага стану на адпаведнай тэрыторыі, арганізуе асвятленне вуліц сельскіх населенных пунктаў, арганізуе работы па выдаленні камунальных адходаў;
склікае мясцовыя сходы, аказвае садзеянне ў выкананні іх рашэнняў;
уносіць у Савет і адпаведны выканкам базавага ўзроўню прапановы па сацыяльнай абароне грамадзян;
выконвае дзеянні, звязанныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;
афармляе рэгістрацыю грамадзян по месцы жыхарства і месцы знаходжання;
ажыццяўляе воінскі улік прызыўнікоў і ваенаабязаных у сельскай мясцовасці;
прымае меры, накіраваныя на развіццё і стымуляванне дзейнасці асабістых падсобных гаспадарак грамадзян;
вядзе адміністрацыйны працэс;
вядзе гаспадарчыя кнігі, улік асабістых падсобных гаспадарак грамадзян.