Рус
У рамках рэспубліканскай акцыі "За бяспеку разам!" прадстаўнікі МНС следам за аўтамагазінам наведалі шэраг аддаленых вёсак. Ратавальнікі прывялі прыклады апошніх надзвычайных сітуацый, распавялі аб стане аператыўнай абстаноўцы ў рэгіёне, распавялі як не стаць ахвярай згубнай звычкі, як засцерагчы сваё жыллё і жыццё ад пажару, якія патрабаванні прад'яўляюцца да ацяпляльнага, газавага і электраабсталявання, як правільна Маршру спальваць смецце і што рабіць калі пачаўся пажар.
На заканчэнне сустрэчы прадстаўнікі МНС заклікалі вяскоўцаў выконваць правілы бяспекі, уважліва ставіцца да ацяпляльнага абсталявання, а таксама ўручылі прафілактычныя памяткі.