РОЧС информирует
Браслаў. Дарослым пра бяспеку дзяцей.
12.05.2022

Браслаў. Дарослым пра бяспеку дзяцей.

Стартавала рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных" і ў рамках яе першага этапу прадстаўнікі МНС правялі навучальныя мерапрыемствы з наведвальнікамі гандлёвага цэнтра «Віталіч» г. Браслава.


Удзельнікам акцыі, а гэта бацькі і дзеці, бабулі і ўнукі, прапаноўвалі разабрацца ў «Формуле бяспекі», прайсці «Крокі выратавання», адказаць на «сямейныя» пытанні, прайсці праверку ведаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці, правільна ліквідаваць ўмоўнае загаранне ежы. Таксама вызначалі патэнцыйна небяспечныя месцы ў жыллi, знаёміліся з аўтаномным пажарным апавяшчальнікам і першаснымі сродкамі пажаратушэння, ўспаміналі і вучылі нумары тэлефонаў экстраных службаў. А яшчэ знаёмшліся з мабільным дадаткам МНС, прямяралі баявое адзенне, на хуткасць разгортвалі цукеркі.


Фармат акцыі быў цікавы і дарослым і дзецям, таму міма проста так ніхто не праходзіў, а тыя, хто дакладна арыентаваліся ў пытаннях бяспекі, атрымалі тэматычныя падарункі ад МНС.


Смотреть все