Главная / Новости / Новости района
Новости района
Браслаўчанка стала лепшай у вобласці сярод аператараў па адкорме і вырошчванні маладняку БРЖ
11.06.2024

Браслаўчанка стала лепшай у вобласці сярод аператараў па адкорме і вырошчванні маладняку БРЖ

Абласны прафсаюз работнікаў АПК ужо некалькі год на пастаяннай аснове праводзіць спаборніцтвы па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. У іх удзельнічаюць усе гаспадаркі вобласці, калектывы ферм і комплексаў, а таксама асобна – жывёлаводы.

Па выніках за 1 квартал 2024 года сярод аператараў па адкорме і вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы малочнага перыяду лепшай стала браслаўчанка Вольга Магрын.

Вольга працуе ў СВК «Маяк Браслаўскі» на ферме «Опса». Яе група налічвае 64 галавы, у сярэднім за справаздачны перыяд цяляты ў суткі прыбаўлялі ў вазе па 1 145 г – гэта лепшы паказчык у вобласці.

Газета "Браслаўская звязда"

Смотреть все